Гэты мурал з'явіцца на доме №11 па вуліцы Карла Маркса. У карціну ператворыцца сцяна будынка, што выходзіць на двор. Аўтарам яе стане вядомы гродзенскі мастак Уладзімір Качан.

Дом гэты — не выпадковы, у ім месціцца галерэя халоднай зброі «Грышук Арсенал». Ініцыятарам стварэння мурала выступіў уладальнік галерэі Анатоль Грышук, падтрымалі яго ініцыятыву і гарадскія ўлады. Плошча мурала будзе большая за 430 «квадратаў».

Твор будзе адлюстроўваць гісторыю горада ў сюжэтах і сцэнах на тэму палявання.

Зараз сцяну прыводзяць у парадак, роспіс пачнецца адразу пасля рамонту. Завяршыць яго плануюць да Дня горада, які ў Гродне традыцыйна адзначаюць у верасні.

Чытайце таксама:

Мурал «Зямля пад белымі крыламі» з’явіўся ў Брэсце

«Нараджэнне». Паглядзіце, які мурал з'явіўся ў Салігорску. ФОТЫ

«Насустрач світанку». Паглядзіце, які мурал зрабілі ў Гродне ФОТЫ

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0