«Магчыма, вы думаеце, што пра нашага геніяльнага першадрукара напісана так шмат, што нічога новага ўжо сказаць немагчыма? Памыляецеся! Мы яшчэ можам вас здзівіць!» — напісана ў сацсетках выдавецтва.

Пра дакладныя тэрміны выхаду кніг не сказана, але на вокладкі навінак ужо можна паглядзець.

«Скарына дзеткам»

Аўтарка — Таццяна Сапега, мастачка — Марыя Каралёва.

«Вітаю, сябры! Мяне завуць Францішак. Я нарадзіўся больш за пяцьсот гадоў таму ў Полацку». Вось так, па-сяброўску, звяртаецца да дзетак славуты асветнік. Скарына не толькі распавядае пра тое, як ён жыў і чым займаўся, але і прапануе займальныя заданні: размалёўкі, крыжаванку, галаваломкі.

«На што хварэў Скарына»

Прафесар Мікалай Сарока, вядомы беларускі лекар, ставіць дыягназ першадрукару Францішку Скарыну. Спадар Сарока — адзін з вядучых навукоўцаў у галіне клінічнай медыцыны. Ён выказвае гіпотэзу пра стан здароўя Францішка Скарыны. Ад прафесійнага погляду рэўматолага не схаваліся характэрныя прыкметы «хваробы геніяў і арыстакратаў».

Чытайце таксама:

Беларускіх кнігароў запрасілі ў Варшаву на міжнародны кніжны кірмаш

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

Топ культурніцкіх каналаў ад Мікіты Моніча

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0