Па інфармацыі СК, у чэрвені мінулага года з 17-гадовым падлеткам з Касцюковічаў Магілёўскай вобласці звязаўся невядомы, які прапанаваў уступіць у закрытую групу ў тэлеграме. Хлопец нібыта стаў актыўным удзельнікам і адміністратарам групы. Да яго, па інфармацыі СК, далучыліся яшчэ трое аднадумцаў (19 і 27 гадоў). 

Паводле СК, яны «распаўсюджвалі лжывыя экстрэмісцкія матэрыялы аб уцягванні Рэспублікі Беларусь у спецыяльную ваенную аперацыю», «заклікалі нападаць на супрацоўнікаў міліцыі і забіраць у іх зброю, спыняць вайсковую тэхніку», размяшчалі паведамленні «пра вядзенне дзейнасці тэрарыстычнай накіраванасці, у тым ліку па разбурэнне і пашкоджанне чыгуначных пуцей», «прымяненне зброі» і «кактэйляў Молатава» і г. д.

Дзеянні маладых людзей СК кваліфікаваў па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

  • кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку здзейсненае паўторна;
  • наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці і варажнечы па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці.

Імёны затрыманых не называюцца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6