Крымінальную справу разглядае Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна.

Эдуарда Бабарыку судзяць за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў, легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамогу ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці.

Паводле дзяржабвінавачання, Эдуард Бабарыка аказваў садзейнічанне Ціханоўскаму ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

«Эдуард Бабарыка дапамагаў Сяргею Ціханоўскаму ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады», —

перадае БелТА цытаты абвінавачання, агучаныя ў судзе пракурорам.

Пры гэтым Бабарыка, паводле абвінавачання, «з дапамогай платформ «Вулей» і «Мола-мола» арганізаваў збор «сродкаў з неакрэсленага кола асоб для падтрымкі ўдзельнікаў масавых беспарадкаў».

Эдуард Бабарыка, акрамя таго, абвінавачваецца ў садзейнічанні дзеянням, «накіраваным на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб па папярэдняй змове». Па версіі следства, «гэтыя дзеянні пацягнулі іншыя цяжкія наступствы ў выглядзе ўзнікнення масавых беспарадкаў, прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры».

Эдуард сваю віну цалкам не прызнаў.

Бацьку і сына Бабарыкаў затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. Эдуард узначальваў перадвыбарчы штаб бацькі, іх спынілі, калі яны везлі ў ЦВК подпісы, сабраныя для вылучэння Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.

За кратамі без суда Эдуард знаходзіўся амаль тры гады. 

Эдуарду пагражае да 20 гадоў зняволення. 

Праваабаронцы ацэньваюць гэтыя абвінавачанні як палітычна матываваныя, лічаць, што сына арыштавалі для ціску на бацьку. 

Пра лёс самога Віктара Бабарыкі нічога не вядома ўжо месяц. Раней паведамлялася, што ў ноч з 24 на 25 красавіка Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны з калоніі Наваполацка ў бальніцу. Далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае.

12 мая з'явілася інфармацыя ад праваабаронцаў, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пазней — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. Ні адвакаты, ні родныя не змаглі з ім пабачыцца. 

Чытайце таксама:

«У яго няма ніякай агрэсіі да рэжыму». Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, расказаў пра яго

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

«Я вельмі не люблю тэрмін справядлівасць». Эдуард Бабарыка даў інтэрв'ю з СІЗА

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
25