У Хірасіме на пытанне, ці знаходзіцца горад па-ранейшаму пад кантролем Украіны, Зяленскі адказаў: «Думаю, што не» і дадаў: «На сённяшні дзень ён толькі ў нашых сэрцах».

Учора Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў пра поўнае ўзяцце Бахмута.

Прэс-сакратар Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты абверг заяву Прыгожына. 

Баі за горад шлі больш за дзевяць месяцаў — са жніўня мінулага года. Нягледзячы на паступовае прасоўванне, цалкам узяць горад расійскім сілам увесь гэты час не ўдавалася, хоць гэтая бітва наносіла вялікія страты абодвум бакам.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў вагнераўцаў з узяццем Бахмута і паабяцаў за гэта ўзнагароды. 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
11