Скрыншот відэа сустрэчы з тэлеграма Уладзіміра Зяленскага 

Скрыншот відэа сустрэчы з тэлеграма Уладзіміра Зяленскага 

«У рамках візіту ў Японію і ўдзелу ў саміце краін G7 сустрэўся з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Модзі.

Падчас сустрэчы распавёў аб патрэбах Украіны ў гуманітарным размініраванні і мабільных шпіталях. Падрабязна праінфармаваў Нарэндра Модзі аб ініцыятыве ўкраінскай формулы міру і запрасіў Індыю далучыцца да яе рэалізацыі.

Вайна прынесла шмат крызісаў і пакут. Дэпартаваныя дзеці, замініраваныя тэрыторыі, знішчаныя гарады, разбураныя лёсы. Дзякуй Індыі за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту нашай краіны, у прыватнасці, на пляцоўках міжнародных арганізацый, за аказанне гуманітарнай дапамогі Украіне», — напісаў прэзідэнт Украіны ў тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Зяленскі прыбыў у Японію на саміт «Вялікай сямёркі»

Паездка Зяленскага на саміт Лігі арабскіх дзяржаў — важная падзея. І вось чаму

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1