Алена Анісім

Алена Анісім

Алена Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. «Еўрарадыё» паведамляла, што яе забралі проста з працы 17 мая.

Сёння, 22 мая, у адміністрацыі інстытута нам адказалі, што на працы яе няма.

Інфармацыі пра лёс супрацоўніцы яны не маюць:

«Тэлефануйце ў кампетэнтныя органы. Нічога не ведаем. На працы яе няма».

У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на пытанне, ці можна для Алены Мікалаеўны Анісім прынесці перадачу не ў чацвер, які вызначаны для гэтага, а ў іншы дзень, дзяжурны адказаў:

«Не можаце. Перадачы прымаем толькі ў чацвяргі. Прымаем толькі туалетную паперу і мыла. Лекі прымаем па назначэнні доктара. Да пабачэння».

Алена Анісім была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў з 2016 па 2019 год. Працавала ў пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Яе калегам у камісіі быў праўладны гісторык, дзяржаўны службоўца Ігар Марзалюк ды спявачка Ірына Дарафеева.

У 2020 годзе стала вядома, што Алена Анісім вярнулася ў Нацыянальную акадэмію навук, дзе працавала да свайго дэпутацтва.

Алена Анісім з 2017 года старшынявала ў Таварыстве беларускай мовы да яго ліквідацыі ў 2021 годзе. Па ліквідаванні ТБМ яна засяродзілася на працы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. 

Глядзіце таксма:

Старшыня ТБМ Алена Анісім: Мы не маем ілюзій, калі прынята палітычнае рашэнне, нас чакае закрыццё

У Мінску абмеркавалі, як з дапамогай новых тэхналогій развіваць беларускую мову — круглы стол

Марзалюк расказаў, якую частку Канцэпцыі аб інфармацыйнай бяспецы пісаў ён і чаму не хоча ўзначаліць парламенцкую апазіцыю

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?