Гарадская рада Марыупаля, у прыватнасці, паведаміла:

«Выбухі ў Марыупальскім раёне. Вядома пра тры магутныя выбухі, якія чулі марыупальцы. Папярэдне, траплянне ў месцазнаходжанне асабовага складу акупантаў на тэрыторыі Марыупальскага аэрапорта. Мяркуючы па відэа, у выпадку пацвярджэння інфармацыі, вораг павінен быў панесці значныя страты».

Таксама пра гэта паведамляе і дарадца марыупальскага мэра Пятро Андрушчанка. Ён заявіў, што на месцы «прылёту» знаходзілася каля 150 расіян, і гэта месца выкарыстоўвалася для ўстаноўкі сістэм расійскай СПА.

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4