Нікаля Сарказі. Фота: AP

Нікаля Сарказі. Фота: AP

Паводле інфармацыі агенцтва, палітыку прызначылі адзін год рэальнага турэмнага зняволення і два гады пазбаўлення волі ўмоўна.

У верасні 2021 года суд Парыжа прызнаў 23-га прэзідэнта Францыі вінаватым у незаконным фінансаванні выбарчай кампаніі і прысудзіў яго да аднаго года пазбаўлення волі. Сарказі меўся адбываць тэрмін па-за турмой і з электронным бранзалетам.

Суд прызнаў, што Сарказі падчас перадвыбарнай кампаніі ў 2007 годзе перавысіў ліміт выдаткаў, усталяваны законам. Згодна з заявай суда, Сарказі працягваў праводзіць мітынгі, калі патраціў больш за 42 мільёны еўра замест дапушчальных 22 мільёнаў еўра.

У сакавіку 2021 года Сарказі быў асуджаны да трох гадоў турэмнага тэрміну паводле абвінавачання ў карупцыі і гандлі ўплывам. Тады паведамлялася, што ён павінен адбыць год у турме, а два ўмоўна.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1