Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 21 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.

Акалічнасці справы, апроч прысуду, пакуль праваабаронцам невядомыя.

Абвінавачаны Яроменак прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам чатыры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у стварэнні яўнай небяспекі для іншай асобы праз заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), і на падставе ч. 1 арт. 157 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам адзін год і шэсць месяцаў.

Шляхам частковага складання вынесеных прысудаў Яроменку канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Мабільны тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Чытайце таксама:

У Чашніках жанчыну асудзілі за бела-чырвона-белы торт у «Аднакласніках»

У Гродне затрымалі начальніцу аднаго з аддзелаў Прыёрбанка

«У яго няма ніякай агрэсіі да рэжыму». Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, расказаў пра яго

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2