Расійская ракета. Ілюстрацыйнае фота: armflot.ru

Расійская ракета. Ілюстрацыйнае фота: armflot.ru

Расія пачала ажыццяўляць больш маштабныя паветраныя атакі на Украіну, спрабуючы прымусіць Кіеў адкласці контрнаступленне, — піша CNN са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ЗША, знаёмага з сітуацыяй.

Суразмоўца выдання распавёў, што Расія траціць больш боепрыпасаў, чым звычайна, спрабуючы збіць з панталыку ўкраінскую супрацьпаветраную абарону.

Па словах амерыканскага чыноўніка, РФ ажыццявіла больш маштабныя паветраныя атакі адначасова з некалькіх напрамкаў, нацэліўшыся на цэнтры кіравання ў Кіеве і іншыя важныя аб'екты, імаверна, спрабуючы прымусіць Украіну адкласці сваё доўгачаканае контрнаступленне.

Адзначаецца, што Украіна змагла вытрымаць атакі, перахапіўшы вялікі адсотак ракет і беспілотнікаў з дапамогай эшаланаванай супрацьпаветранай абароны, перададзенай заходнімі партнёрамі, піша «Украінская праўда».

Са слоў крыніцы CNN, масіраваныя расійскія атакі могуць нават пайсці на карысць Украіне, бо РФ больш актыўна выкарыстоўвае абмежаваныя запасы высокадакладных ракет.

Ракетны ўдар РФ па Украіне ў ноч на аўторак не прывёў да знішчэння сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot, як пра гэта заявіла расійскае Міністэрства абароны.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0