Гол Лаўтара Марцінеса. Фота з сайта uefa.com

Гол Лаўтара Марцінеса. Фота з сайта uefa.com

Адзіны гол у сустрэчы забіў аргенцінскі форвард «нерадзуры», чэмпіён свету Лаўтара Марцінес (на 74-й хвіліне).

Першы матч тыдзень таму скончыўся перамогай «Інтэра» 2:0.

Супернік «Інтэра» вызначыцца ў сераду вечарам, калі ў Манчэстэры згуляюць «Манчэстэр Сіці» і «Рэал» (першы матч — 1:1).

Фінал ЛЧ пройдзе 10 чэрвеня (субота) у Стамбуле.

«Інтэр» тройчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў (апошні раз у 2010-м),

«Рэал» — 14 разоў (прычым у ХХІ стагоддзі 6 разоў, у тым ліку год таму),

«Манчэстэр Сіці» ні разу, прычым гуляў у фінале толькі раз: у 2021 годзе, калі саступіў «Чэлсі» (0:1).

«Мілан» перамагаў у Лізе чэмпіёнаў сем разоў, але гэта ўжо не істотна.

Чытайце таксама:

УЕФА: Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Стамбуле

Бацьку Холанда вывелі з трыбуны ў Мадрыдзе. Ён паказаў заўзятарам «Рэала» непрыстойны жэст і кінуў арахісам

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1