«У адказ на гэта, як вы ведаеце, прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі было прынятае гістарычнае рашэнне аб вяртанні іконы Святой Тройцы Рускай Праваслаўнай Царкве. Мы маглі толькі марыць пра тое, каб гэтая святыня была вернутая Царкве, каб народ наш мог маліцца перад гэтай святыняй, просячы блаславення Божага і на краіну, і на царкву», — заявіў патрыярх Кірыл.

Ён адзначыў, што Міністэрства культуры не пярэчыла перадачы «Тройцы» з музея ў храм.

Таксама, паводле Кірыла, Пуцін асабіста прыняў рашэнне аб перадачы Царкве грабніцы Аляксандра Неўскага. Адпаведную дамову прадстаўнікі пецярбургскага Эрмітажа падпісалі з РПЦ 10 мая.

Абраз Андрэя Рублёва «Тройца» — адна з самых вядомых яго прац, напісаная ў XV стагоддзі. Да рэвалюцыі 1917 года абраз захоўваўся ў Троіца-Сергіевай лаўры, а потым савецкі ўрад перадаў яго ў Траццякоўскую галерэю.

У мінулым годзе, нягледзячы на пярэчанні рэстаўратараў, абраз ужо перадавалі Царкве на два дні для пакланення вернікаў. Пасля гэтага спецыялісты налічылі на ім 61 новае пашкоджанне.

Вяртанне РПЦ менавіта цяпер культурных каштоўнасцяў з дзяржаўных музеяў Расіі можна звязваць сярод іншага і з узмацненнем ідэалагічнай ролі гэтай Царквы на фоне няўдач расійскай арміі ў развязанай Крамлём вайне ва Украіне. Так, нядаўна паведамлялася, што ў вайсковых падраздзяленнях расійскай вайсковай групоўкі «Днепр» у Херсонскай вобласці пачалі правозіць раней падораны Пуціным абраз з выявай «Спаса Нерукатворнага».

Чытайце таксама:

«Убачыць гэта ў сябе ў бліндажы — ганарова і радасна». Расіяне знайшлі моцны сродак супраць меркаванага ўкраінскага контрнаступлення

Патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева

У мітрапаліта Ануфрыя і іншых іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы знайшлі расійскія пашпарты

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3