Зона свежасці Fresh zone Зона свежести

«Нулявая камера» ў халадзільніку «Атлант». Фота: catalog.onliner.by

Вядома, што ўжо ў старадаўнія часы людзі выкарыстоўвалі холад для захоўвання прадуктаў. У Беларусі з гэтай мэтай выкарыстоўвалі склеп (лёх, пограб). У панскіх маёнтках існавалі спецыяльныя лядоўні, у людскіх дварах — варыўня, пабудова без акон, дзе трымалі «варыва», гародніну.

Усё змяніла вынаходніцтва халадзільніка. За больш як векавую сваю гісторыю яны значна ўдасканаліліся. У 1990-я гады ў новых мадэлях, акрамя халадзільнай і маразільнай камер, з'явіўся яшчэ адзін адсек, які назвалі «нулявая камера» ці «зона свежасці».

Звычайна ў двухкамерных халадзільніках яна размяшчаецца ўнізе халадзільнай камеры і ўяўляе сабою адну ці дзве скрыні. У гэтай зоне падтрымліваецца пастаянная тэмпература ад -1 да +3 градусаў па Цэльсію.

Чым так прывабная гэтая «нулявая камера»?

Асноўная праблема пры захоўванні зеляніны і гародніны — страта пажыўных рэчываў, уключаючы вітамін C. У халадзільнай камеры вільгаць выпараецца з паверхні садавіны і гародніны, што прыводзіць да страты водарастваральных вітамінаў.

Камеры з тэмпературай ад -1 да +3 градусаў па Цэльсію могуць захоўваць гародніну, садавіну і зеляніну на працягу тыдня і болей. Пры звычайных умовах гэтыя прадукты жоўкнуць і псуюцца ўжо праз некалькі дзён.

Сёння шматлікія халадзільнікі маюць «нулявую камеру», якая складаецца з дзвюх зон: «зоны сухой свежасці» і «зоны вільготнай свежасці».

Калі ў халадзільніку ёсць толькі адна «нулявая камера», па змаўчанні яна зʼяўляецца «зонай сухой свежасці». У ёй падтрымліваецца тэмпература ад -1 да 0 градусаў Цэльсія, а вільготнасць складае прыкладна 50-55%. У такіх умовах мяса і рыба могуць захоўвацца да тыдня, вяндліна — не менш за два тыдні, а сыр захоўвае свежасць і смакавыя якасці яшчэ даўжэй.

На прадуктах можа зʼявіцца тонкі пласт інею ад холаду, але глыбокага прамярзання не адбываецца, і смак прадуктаў не псуецца. А каб увогуле прадухіліць гэтую праблему, ежу варта абгарнуць плёнкай ці захоўваць у пластыкавых кантэйнерах.

Вільготная зона свежасці прызначаная для захоўвання прадуктаў расліннага паходжання, якія хутка псуюцца. Тэмпература ў гэтай зоне складае 0—0,7 градусаў па Цэльсію, а ўзровень вільготнасці каля 90 працэнтаў. У гэтай зоне клубніцы, маліны, вішні і парэчкі могуць заставацца свежымі да тыдня, памідоры — да 10 дзён, грыбы — да 7 дзён, а яблыкі, грушы і морква — адпаведна, каля 3 месяцаў і 5 месяцаў.

Зеляніна, якая звычайна сохне і жоўкне ўжо праз пару дзён, у «зоне вільготнай свежасці» захоўвае свежы выгляд на працягу трох тыдняў, а зялёныя таматы не толькі даспяваюць, але і захоўваюць свой водар. Грушы і яблыкі застаюцца моцнымі і сакавітымі.

Samsung Bespoke RB38A6B6F39/WT

Humidity Fresh Рэгуляванне вільготнасці ў зоне свежасці Регулирование влажности в зоне свежести

Функцыя Humidity Fresh у халадзільніку Samsung Bespoke RB38A6B6F39/WT. Фота: https://www.samsung.com

Абʼём халадзільніка з маразільнай камерай складае 385 л (273 + 112 л). «Нулявая камера» ў гэтай мадэлі складаецца з двух кантэйнераў. У адным скрыня падзеленая на дзве зоны. У кожнай можна ўстанавіць розную тэмпературу.

Напрыклад, левая можа быць халаднейшай, каб захоўваць ахалоджанае мяса, а правая крыху цяплейшай, каб гародніна не моцна замерзла. У другім кантэйнеры рэалізаваная функцыя Humidity Fresh — механічнае рэгуляванне ўзроўню вільготнасці. Таксама мадэль мае функцыю No Frost, дзякуючы якой адпадае неабходнасць рэгулярнага размарожвання, рэжымы суперзамарозка і суперахалоджанне.

Whirlpool W84TE 72 M

Гэтая мадэль вызначаецца абʼёмам каштоўнай прасторы 574 л (434 + 140 л). Пры гэтым маразільная камера размешчаная зверху.

Нулявая камера Нулевая камера Null Zone

«Нулявая зона» ў халадзільніку Whirlpool W84TE 72 M. Фота: catalog.onliner.by

Халадзільнік абсталяваны «нулявой камерай» з двума аддзяленнямі. Першае з тэмпературай каля 0 градусаў і другое (FreshBox+) з кантролем вільготнасці (гэта найлепшае месца для захоўвання садавіны і гародніны).

Акрамя таго, у халадзільніку выкарыстоўваецца тэхналогія, якая пастаянна кантралюе тэмпературу ў рэжыме рэальнага часу, што дазваляе рэагаваць на ваганні тэмпературы і хутка аднаўляць патрэбны ўзровень. Рэжым Total No Frost, у сваю чаргу, зніжае вільготнасць у маразільнай камеры і прадухіляе назапашванне лёду.

Bosch Serie 4 VitaFresh KGN39XD20R

Халадзільнік Bosh абсталяваны сістэмай Vital Fresh, якая дазваляе падоўжыць свежасць прадуктаў дзякуючы паніжанай тэмпературы і магчымасці выбару патрэбнага ўзроўню вільготнасці. Яго аснову складаюць дзве зоны.

Уверсе — сухая зона з рэгулятарам тэмпературы (да 0 градусаў па Цэльсію), якая выкарыстоўваецца для захоўвання мяса і рыбы. Ніжняя скрыня з кантролем вільготнасці для садавіны і гародніны.

Null Zone Нулевая камера Нулявая камера

«Нулявая камера» ў халадзільніку Bosch Serie 4 VitaFresh KGN39XD20R. Фота: catalog.onliner.by

У мадэлі таксама выкарыстоўваецца тэхналогія No Frost і сістэма MultiAirflow, якая забяспечвае мяккае раўнамернае размеркаванне халоднага паветра па ўсіх узроўнях халадзільнай камеры. Гэта мінімізуе ваганні тэмпературы і скарачае час ахаладжэння.

ATLANT ХМ 4626-109 ND

Халадзільнік мае абʼём 348 л (254 + 94 л). Ён мае «нулявую камеру», якая падзеленая на два аддзелы. Першы — Super Fresh Box — дазволіць захоўваць свежае мяса і рыбу розных памераў.

Нулявая камера Нулевая камера Null Zone

«Нулявая камера» ў халадзільніку ATLANT ХМ 4626-109 ND. Фота: catalog.onliner.by

Другі аддзел — Hydro Balance Zone — прызначаны для захоўвання садавіны і гародніны. Ён таксама абсталяваны функцыяй Humidity Control — механічнага кантролю вільготнасці.

Халадзільнік мае функцыю Smart Air Flow, якая забяспечвае раўнамернае размеркаванне халоднага паветра, што дапамагае прадухіліць перамяшчэнне пахаў паміж рознымі прадуктамі. Функцыя таксама забяспечвае больш эфектыўнае і хуткае ахаладжэнне прадуктаў.

Чытайце яшчэ:

Як і чым мыць халадзільнік? Практычныя парады

Шмат людзей кладуць гэтыя прадукты ў халадзільнік. І дарма!

Як трэба захоўваць прадукты, каб яны даўжэй не псаваліся

Клас
15
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?