Згодна з абвесткай на сайце, запісацца на атрыманне шэнгенскіх віз цяпер можна выключна праз сістэму браніравання на вэб-сайце пасольства.

Запіс прызначаецца ў храналагічным парадку ў адпаведнасці з рэгістрацыяй у спісе чакання і наяўнасцю месцаў у графіку.

Запіс бясплатны, але з прычыны высокага попыту на візы, тэрміны чакання прызначэння запісу немагчыма прагназаваць.

З той жа прычыны пасольства прымае запрашэнні-абавязацельствы (Verpflichtungserklärung) на працягу аднаго года з даты афармлення.

Пасольства просіць не тэлефанаваць і не пісаць ім па пытаннях запісу, за выключэннем экстранных сітуацый медыцынскага або сямейнага характару. Адказы на звароты датычна запісу па-за чаргой у такіх выпадках прадастаўляюцца выключна ў пісьмовым выглядзе.

Алгарытм браніравання часу падачы дакументаў на афармленне нацыянальнай візы не змяніўся. У гэтай катэгорыі, як і раней, можна наўпрост забраніраваць час падачы дакументаў.

У кампетэнцыю пасольства Германіі ў Мінску ўваходзіць разгляд толькі тых візавых хадайніцтваў, у якіх у якасці асноўнай мэты знаходжання ўказаныя Германія, Аўстрыя, Бельгія, Люксембург, Нідэрланды, Славенія.

Чытайце таксама:

Абмежавалі выезд з краіны для «палітычных», чыноўнікаў і сілавікоў

Пасля 16 мая беларускія страхавыя кампаніі перастануць выпісваць «Зялёныя карты». Як будзем выязджаць пасля?

Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1