Эшалон, паводле «Беларускага Гаюна», пачалі фармаваць раніцай 13 мая на станцыі Палонка ў Баранавіцкім раёне. Ён адправіўся са станцыі ў 18:15 14 мая.
У эшалоне было каля 40 адзінак тэхнікі, уключаючы танкі. У саставе таксама было чатыры пасажырскія вагоны, у якіх магло перавозіцца каля 200 чалавек, і адзін грузавы вагон.
Эшалон нібыта накіроўваецца на станцыю Гукаў у расійскай Растоўскай вобласці, якая знаходзіцца за 4,2 км ад мяжы з Украінай.
Чытайце таксама:
Жыхару Оршы далі два гады калоніі за здымкі расійскай вайсковай тэхнікі на вакзале
1
0
0
0
0
14