Фота тут і далей: мінская ДАІ

Фота тут і далей: мінская ДАІ

28-гадовы кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем. Яго занесла, і ён уехаў у прыпаркаваны грузавік Iveco. Той ад удару зрушыўся наперад і ў сваю чаргу наехаў на аўто Citroen.

Кіроўца BMW, а таксама 43-гадовы пасажыр былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1