У Беларусі сёння прайшоў цэнтралізаваны экзамен, выпускнікі здаюць яго па адной з дзяржаўных моў на выбар — беларускай або рускай.

Усяго цэнтралізаваных экзаменаў — два. Асноўны дзень ЦЭ па беларускай мове і рускай мове — 14 мая, а экзамен па прадмеце на выбар пройдзе 21 мая.

Для тых, хто не змог узяць удзел у цэнтралізаваным экзамене па ўважлівай прычыне ва ўстаноўленыя даты, вызначаныя рэзервовыя дні. Рэзервовым днём для беларускай і рускай моў будзе 23 мая, для прадмета па выбары — 25 мая. Хто ж не зможа і ў тыя дні, то ён будзе мець магчымасць здаць экзамены ў ліпені падчас рэзервовых дзён цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама 21 жніўня (беларуская мова, руская мова) і 23 жніўня (прадмет па выбары).

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1