Разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Яўгена Лівянта і яшчэ шасці абвінавачаных будзе суд Маскоўскага раёна.

«Яны абвінавачваюцца ў тым, што 16 жніўня 2020 года ў Мінску ўдзельнічалі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў», — паведамілі ў судзе расійскаму выданню Sputnik.

Раней Лівянта абвінавачвалі таксама ў распаўсюджванні «эктрэмісцкай» інфармацыі, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў тым, што яго рэпетытарскі цэнтр «100 балаў» нібыта ўхіляўся ад падаткаў.

Яўген Лівянт быў затрыманы ў канцы снежня мінулага года. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Чытайце таксама:

Былая зняволеная расказала пра сустрэчу з Настай Лойка і сям'ёй Лівянтаў за кратамі

Што за кабінеты, дзе прапагандысты запісваюць інтэрв'ю з затрыманымі?

Па выніках праверкі рэпетытарскага цэнтра «100 балаў» завялі шэсць крымінальных спраў

 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8