«Мясцовы калгас спісвае практычна ўсіх коней на мяса. Прычына простая — фермы механізуюць, а тыя, у якіх немагчыма цалкам прыбраць ручную падвозку кармоў — закрываюць.

З аднаго боку, гэта, вядома, добра, што калгас не стаіць на месцы і коням цяпер не трэба выконваць штодзённую цяжкую працу, але з другога боку — гэта жудасна, калі з жывёламі, якія аддана служылі чалавеку з году ў год, паступаюць вось так», — паведамляецца ў інстаграме «Верхавая язда Ганцавічы».

«Увесь час, які мы жывём у Агарэвічах мы так ці інакш звязаныя з калгаснай стайняй і гэтымі коньмі, і цяпер я таксама не хачу заставацца ўбаку і моўчкі назіраць гэтую здраду з боку людзей…

На сённяшні дзень усё ўжо не так сумна, як было два тыдні таму, — коней цяпер дазволілі купляць людзям. Кошт аднаго кілаграма жывой вагі — 5,50 бел руб.

Часу засталося зусім няшмат, але я шчыра веру, што ўсім конікам пашанцуе», — кажа аўтар інстаграма.

Чытайце таксама:

Пад Вілейкай жыве конь Яша. Ён умее рабіць паклон і «дае лапу»

У Жыровіцкім манастыры завялі сапраўдны звярынец. Паглядзіце, якія там жывуць жывёлы і птушкі

Навукоўцы, магчыма, знайшлі найлепшы спосаб паклікаць ката

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
2