Папковіча абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК) і падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (артыкулы 13 і 363-1 КК). Судзіць яго пачалі 10 мая.

Па словах Станіслава Папковіча, ягоны брат віны ў судзе не прызнаў. Адзін са сведак на судзе заявіў, што «на яго аказвалі ціск і ён падпісваў усё, што скажуць».

Сярод пісьмовых доказаў у судзе дэманстравалі перапіску Папковіча з сябрамі, якія, як сцвярджалася, служаць у палку Каліноўскага.

Ян Папковіч звольніўся з банка ў жніўні 2022 года і збіраўся з'язджаць з сям'ёй у Польшчу, аднак 2 верасня сілавікі прыйшлі да яго дадому з ператрусам. Былога спецназаўца затрымалі разам з жонкай Настай, якую пазней адпусцілі.

Пры затрыманні Ян быў моцна збіты. Акрамя таго, сілавікі паранілі сабаку сям'і.

У кастрычніку мінулага года па дзяржканале БТ паказалі сюжэт пра Яна Папковіча. Там яго назвалі «наймітам, які рыхтаваўся ехаць ваяваць ва Украіну ў складзе бандфармавання».

Адначасова з Янам Папковічам затрымалі і ягонага брата Алеся, яго ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі як мінімум шэсць чалавек

Валянціне Болбат з Верхнядзвінска далі 30 сутак арышту

Бабарыка больш не прыпісаны да атрада — праваабаронцы

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
18