Даследаванне РАДЫ пад назвай «Ха-Ха, я тут жыву» праводзілася ў два этапы — з лістапада 2019-га па сакавік 2020-га гадоў (1073 рэспандэнты) і ў лютым 2022-га года (519 рэспандэнтаў). Пад увагу даследчыкаў трапілі беларусы ва ўзросце ад 14 да 31 года — інтэрнэт-карыстальнікі пэўных веб-сайтаў, якім прапаноўвалі ўдзел у анлайн-апытанні.

Перш за ўсё, даследчыкі адзначаюць, што беларускую моладзь па-ранейшаму цікавяць праблемы дакрызіснага перыяду: атрыманне добрай адукацыі, працаўладкаванне і павышэнне ўзроўню жыцця. Сталі больш актуальнымі пытанні знешняй мабільнасці і наяўнасці месцаў, дзе моладзь можа бавіць вольны час, а таксама бяспекі жыцця ў краіне.

Па выніках бачна, што беларуская моладзь збольшага адаптуецца да сітуацыі ў краіне, але пры гэтым вялікая доля маладых беларусаў жадаюць з’ехаць. Па выніках апытання ў лютым 2022 года толькі траціна рэспандэнтаў дакладна не планавала эміграцыю і не мела такога жадання. Пасля пачатку шырокамаштабнай вайны ва Украіне, напэўна, жадаючых эміграваць стала яшчэ болей.

Самыя папулярныя прычыны запланаваць пераезд — жаданне атрымаць больш прыбытку і перспектыў, а таксама адчуванне небяспекі ў Беларусі.

Яшчэ адна яркая рыса: у параўнанні з 2020 годам цікавасць беларускай моладзі да палітычнай і грамадскай дзейнасці знізілася больш чым у два разы. Паводле вынікаў анкетавання, цяпер маладыя беларусы больш праяўляюць сябе ў адукацыі і спорце, а таксама прысвячаюць сябе сям’і і дому.

Новаму пакаленню беларусаў цяжка быць ініцыятыўнымі не толькі ў грамадскіх справах і палітыцы, але яшчэ і ў сферах бізнэсу, самаадукацыі, культурнага развіцця і рэкрэацыі, хаця, паводле вынікаў даследавання, такі запыт у іх ёсць. За перыяд паміж першым і другім анкетаваннямі ў моладзі больш чым у два разы знізілася зацікаўленасць у падарожжах. Гэта можна тлумачыць уплывам пандэміі, якая ўскладніла перамяшчэнне ва ўсім свеце, а таксама палітычнай сітуацыяй у Беларусі, якая ўплывае на складанасці з атрыманнем віз і з прамымі авіапералётамі ў тую ці іншую краіну.

За час паміж першым і другім апытаннямі знізілася доля маладых беларусаў, якія знаёмыя з дзейнасцю арганізацый грамадзянскай супольнасці. У 2022 годзе траціна рэспандэнтаў увогуле не змагла назваць такія арганізацыі, тыя ж, хто здолеў нешта згадаць, часцей за ўсё называлі прафсаюзы, БРСМ, спартовыя і рэлігійныя арганізацыі. У рэспандэнтаў невялікі досвед выкарыстання магчымасцяў грамадзянскіх арганізацый і амаль нулявы ўзровень удзелу ў іх. Сярод прычын, якія не даюць беларускай моладзі ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, удзельнікі апытання назвалі перш за ўсё недахоп часу, эканамічныя праблемы і фактар няведання таго, якім чынам можна сябе праявіць у грамадскім жыцці.

РАДА таксама адзначае важнасць псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі для тых моладзевых грамадскіх актывістаў, якія ўсё яшчэ працуюць унутры Беларусі. Моладзевыя арганізацыі мусяць адмаўляцца ад публічнасці і шукаць іншыя спосабы арганізацыі сваёй дзейнасці, абапіраючыся пры гэтым на індывідуальны адбор, узаемны давер і ўвагу да бяспекі. 

БРСМ запусціў флэшмоб з праслаўленнем чырвона-зялёнай сімволікі. Моладзь умяшалася — і флэшмоб пайшоў не туды

Безлімітныя: для пакалення 20-гадовых не праблема, калі сціраюцца межы між працай і асабістым жыццём

Маладыя людзі пачалі больш верыць у «найвышэйшыя сілы»

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?