У сваім выступе гурт Let 3 некалькі разоў паўтарыў выразы «мама купіла трактар», «мама, я іду ваяваць», а адзін з музыкаў вынес на сцэну імправізаваныя ракеты.

Пазней артысты раскрылі сваю ідэю: у выступленні яны выкарыстоўвалі зборны вобраз сучасных дыктатараў. Калектыў удакладніў, што гаворка ў песні ідзе не толькі пра поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, але яна таксама тычыцца ўсіх войнаў, якія вядуцца на планеце.

Пры гэтым лідар гурта заявіў, што словы песні «подлы дробны псіхапат» сапраўды з'яўляюцца адсылкай да Уладзіміра Пуціна.

Сёлета конкурс Еўрабачанне мусіла па ягоных звычайных правілах прыняць Украіна, выканаўцы з якой перамаглі летась, але гэта ва ўмовах вайны, якая працягваецца, немагчыма. Таму замест Украіны Еўрабачанне праходзіць у Вялікабрытаніі. Расію і Беларусь, як суагрэсараў, да конкурсу не дапусцілі, а ўсяго ў ім сёлета бярэ ўдзел 37 краін.

Чытайце таксама:

Вызначыліся першыя фіналісты Еўрабачання

Еўрабачанне-2023: вось топ-10 песень, якія могуць перамагчы

Квіткі на фінал сёлетняга Еўрабачання распрадалі за 36 хвілін

Клас
38
Панылы сорам
8
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4