Яўген Бурло

Яўген Бурло

Ад анкалагічнага захворвання Бурло пакутаваў яшчэ да затрымання. На волі хваробу ўдавалася лячыць, а ў СІЗА яна пачала прагрэсаваць, таму цяпер Яўген, як сцвярджаюць праваабаронцы, знаходзіцца літаральна на мяжы жыцця і смерці.

Знаёмыя Яўгена распавялі, што яго маглі этапаваць у гомельскі СІЗА значна пазней, чым іншых удзельнікаў Tor Band. Таксама крыніцы падзяліліся інфармацыяй пра тое, што сваякі Яўгена Бурло звярталіся да кіраўніцтва СІЗА, каб палітзняволены мог атрымаць належнае лячэнне, але там у гэтым адмовілі.

Учора Яўген Бурло адзначаў свой дзень народзінаў у СІЗА. Яму споўнілася 32 гады. 

Tor Band — рагачоўскі рок-гурт, які стаў адным з сімвалаў пратэстаў у 2020 годзе. За кратамі ягоныя ўдзельнікі знаходзяцца з 28 кастрычніка 2022 года. 

Чытайце таксама:

У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч

«У прамзону ходзіць з кійком». Аляксандра Фядуту не вызвалілі ад лагернай працы, нягледзячы на стан здароўя

Стала вядома дата суда над Эдуардам Бабарыкам

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
26