Як вынікае з паведамлення губернатара вобласці Аляксандра Гусева, дроны былі збітыя расіянамі, але так, што іх аскепкі паляцелі ў вайскоўцаў.

Ваенкар Fighterbomber абураецца, што такая колькасць пацярпелых атрымалася праз бесклапотнасць расійскіх армейскіх начальнікаў.

«Да сёння беспілотнікі ў Варонежскай вобласці ляцелі па аэрадромах. Іх сістэматычна збіваюць, і, па сутнасці, адзіныя паўднёвыя аэрадромы, дзе паспяхова абараняюцца ад нападаў беспілотнікаў і іншых мінамётаў, гэта аэрадромы, размешчаныя ў Варонежскай вобласці. Сёння паляцела не ў аэрадромы. Адзін з двух беспілотнікаў адхіліўся ад курсу, і больш за дзясятак вайскоўцаў атрымалі раненні».

Ваенкар піша, што накапаць сабе бліндажоў за гэты час можна было лёгка, «а калі іх накапаць не ў чыстым полі, а ў лесе, то такіх вялікіх страт не было б дакладна, калі б яны наогул былі».

Акрамя таго, ваенкар саркастычна намякае, што раненні адбыліся падчас пастраення.

«Калі вы праводзіце пастраенне ўсяго асабовага складу заўсёды ў адзін і той жа час у адным і тым жа месцы, а яшчэ лепш — некалькі разоў на дзень, то вы павінны разумець, што гэта не ворагі дрэнныя, што вас забілі, гэта вы даўб**бы, таму што зрабілі ўсё магчымае, каб яны вас забілі».

Чытайце таксама:

Два беспілотнікі атакавалі вайсковы палігон у Варонежскай вобласці Расіі

Невядомыя спрабавалі спаліць Су-24 на авіязаводзе ў Новасібірску

Пакуль у Маскве праходзіць парад Перамогі, Прыгожын скардзіцца, што боепрыпасы яму так і не далі

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
26
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2