Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 9 мая прыехала ў Кіеў. Фота: vonderleyen / Twitter
«Добра зноў апынуцца ў Кіеве, дзе каштоўнасці, што мы шануем, абараняюцца кожны дзень. Так што гэта прыдатнае месца для святкавання Дня Еўропы. Вітаю рашэнне прэзідэнта Зяленскага зрабіць 9 мая Днём Еўропы і тут, ва Украіне», — напісала яна па прыбыцці на вакзал у Кіеве.
Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, паводле якога 9 мая ва Украіне абвешчаны Днём Еўропы.





