Самаходную гаўбіцу 2S19 MSTA-S распрацавалі ў 1989 годзе ў канструктарскай групе завода «Уралтрансмаш», што ў Екацярынбургу. Упершыню яе паказалі шырокай публіцы ў 1992 годзе. Пазней гармату мадыфікавалі. Яе экіпаж складаюць 5 чалавек, а боекамплект — 50 снарадаў.

Такія самаходкі, у тым ліку мадэрнізаваныя, станавіліся трафеямі ўкраінцаў, а знішчаныя траплялі на старонку мэдыя як доказы няўдалага наступу на сталіцу Украіны, а таксама экспанаваліся на выставах. 

Адна з такіх самаходак ужо стаіць на тэрыторыі Вайсковага парка ў Беластоку. Вага гарматы 35 тон.

«Гэта першы з экспанатаў у Вайсковым парку, звязаных з жорсткай агрэсіяй супраць незалежнай Украіны. Неўзабаве мы збіраемся прадставіць вам больш абсталявання, звязанага з гэтай бессэнсоўнай вайной», — паведамляе беластоцкі Музей Войска.

Пакуль на гармату, пакрытую налётам іржы і месцамі скарэжаную стрэлам, можна паглядзець праз агароджу. Доступ непасрэдна да самаходкі будзе адкрыты ў Ноч музеяў 13 мая.

Музей Войска ў Беластоку знаходзіцца на вуліцы Węglowej, 3 побач з Музеем ахвяр Сібіры.

Летась у Варшаве такая гармата была адным з экспанатаў на выставе знішчанай ва Украіне расійскай тэхнікі. На выстаўленай тады самаходнай гаўбіцы была бачная літара «О». Гэта азначала, што яна была задзейнічаная расіянамі ў баях на Сумскім напрамку, а падбілі яе ў горадзе Трасцянец у Сумскай вобласці.

Расійская армія ўварвалася ва Украіну 24 лютага 2022 года. Расія з пачатку вайны страціла больш за 10 тысяч адзінак баявой тэхнікі. Амаль пятую частку страт складаюць танкі — іх у Расіі стала менш на 1928 штук, з якіх 554 захапілі УСУ. БМП расійская армія страціла 2284, з іх 610 дасталіся ўкраінскаму боку, бронетранспарцёраў — 304, з іх 93 захоплена.

Глядзіце таксама:

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

Два амерыканскія эксперты прапанавалі свой мірны план для Украіны. Некаторыя яго пункты шакуюць

Расіяне атакавалі Кіеў «Шахедамі». Усе варожыя дроны былі збітыя

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3