Эмамалі Рахмон. Фота: Wikimedia Commons
«Чакаецца, што падчас гэтага візіту кіраўнік нашай дзяржавы возьме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 78-й гадавіне Дня Перамогі», — гаворыцца ў паведамленні на сайце прэзідэнта.
Раней паведамлялася, што Рахмон, нягледзячы на запрашэнне, збіраецца ўзяць 9 мая ўдзел ва ўрачыстасцях у Душанбэ.
Такім чынам, удзел у Парадзе Перамогі ў Маскве возьмуць Касым-Жамарт Такаеў (Казахстан), Садыр Жапараў (Кыргызстан), Нікол Пашынян (Арменія) і Эмамалі Рахмон (Таджыкістан).
Таксама Пуцін запрасіў кіраўніка Туркменістана Сердара Бердымухамедава.
Чытайце таксама:
Рахмон выказаў Пуціну ўсё, што думае. Што гэта было? Тлумачыць эксперт





