Фотаздымак яркай і эксцэнтрычнай мадэлі і блогеркі з Баранавічаў Аляўціны Фалькоўскі, якая сядзіць у трусах у правакацыйнай позе на магіле вядомага рокера Міхаіла Гаршанёва (Гаршчка) у Пецярбургу, разляцелася па сетцы 4 мая, паведамляе баранавіцкі партал Bar24.

Калі было зробленае фота, не паведамляецца, у сацсетках самой Аляўціны яго няма. Аднак яно выклікала хвалю абурэння ў прыхільнікаў творчасці і ўдавы музыканта.

Вольга Гаршанёва палічыла гэтую фотасесію апаганьваннем магілы яе мужа і звярнулася ў праваахоўныя органы. Таксама на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках яна папрасіла прыхільнікаў творчасці яе нябожчыка мужа напісаць «гэтаму стварэнню» ў асабістыя пару словаў, зло павінна быць пакаранае».

На цкаванне, якое пачалося ў інтэрнэце, Аляўціна Фалькоўскі на сваёй старонцы ў сацсетках заявіла, што не разумее прычыну такой рэакцыі, бо, з яе слоў, «там увесь час «бухаюць» людзі, збіраюцца кампаніямі і гэта не лічыцца апаганьваннем.

«З-за таго, што гэта было ў трусах, фатаграфія мая ў трусах, гэта апаганіла панка-рокера? Я тады ўжо не разумею нічога», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Памёр саліст расійскага гурту «Кароль і Шут» Міхаіл Гаршанёў, яму было 39

Названа прычына смерці саліста «Караля і Шута»

«Кароль і шут» без Гаршанёва змяніў назву

Клас
9
Панылы сорам
33
Ха-ха
58
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
8