Акрамя простай удзячнасці, падарунак зроблены ў памяць пра сабаку-ратавальніка па мянушцы Пратэа, які загінуў падчас пошукава-выратавальных работ у правінцыі Кахраманмараш.
Нямецкая аўчарка Пратэа выратавала трох чалавек і загінула пад заваламі ў Адыямане. Пасля гэтага сабака быў пахаваны на сваёй радзіме як герой. А муніцыпалітэт Стамбула заявіў пра намер усталяваць помнік Пратэа ў адным з паркаў горада.
Падоранаму шчанюку яшчэ не далі мянушку, яе будуць падбіраць усенародна. Мінабароны Мексікі папрасіла грамадзян прагаласаваць за адно з трох імёнаў: Proteo II, Arkadaş (па-турэцку «сябар») або Yardım («дапамога»).
Чытайце таксама:
У Турцыі праз 49 дзён пасля землятрусу знайшлі пад заваламі жывога ката
У Турцыі пасля землятрусу пад следства патрапілі больш за 600 чалавек





