Мікіта Бадзякоўскі

Мікіта Бадзякоўскі

У гэтым турніры ўдзельнічалі 37 чалавек, некаторыя з іх уваходзілі ў гульню двойчы. Кожны раз гэта прыносіла ў агульны прызавы фонд 100 тысяч еўра. У выніку ж аплачваліся шэсць першых занятых месцаў.

Першапачаткова па правілах турніру пераможца павінен быў атрымаць 1 238 440 еўра, другое месца давала 807 700 еўра. Але калі за сталом засталіся толькі двое — Бадзякоўскі і балгарын Алекс Кулеў, яны вырашылі падзяліць прызавыя па-свойму.

Пакерысты дамовіліся, што незалежна ад канчатковага выніку паядынку кожны гарантавана адразу атрымлівае каля 1 млн еўра.

А далей працягнулі гульню, якая і вырашала, хто заваюе тытул і яшчэ прыкладна 43 тысячы еўра прызавых. Перамог балгарын, які ўсяго атрымаў 1 036 287 еўра. Беларус жа — 1 009 853 еўра.

Разам, па звестках вядомага ў покерным свеце сайта thehendonmob.com, сумарны выйгрыш Бадзякоўскага ў «жывым» покеры (гэта значыць, без анлайн-турніраў) за ўсю кар'еру на сёння склаў 39 970 708 даляраў у эквіваленце.

Праўда, гэта не адбілася на яго пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Тут Бадзякоўскі па-ранейшаму на дзявятым месцы. У гульца на восьмым месцы, амерыканца Дэна Сміта — 41 188 457 даляраў. Лідарам жа топу з'яўляецца таксама амерыканец, Джасцін Бонама, з сумай 60 483 454 даляры.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на ўражальныя сумы прызавых, якія фігуруюць у СМІ і рэйтынгах, яны абсалютна не даюць уяўлення пра асабісты грашовы баланс гульца ў покер.

Бо на кожны выйгрыш могуць прыпадаць дзясяткі пройгрышаў са стратай сотняў тысяч даляраў уступнага ўзносу, якія для публікі, якая за ўсім гэтым пільна не сочыць, звычайна застаюцца «за кадрам».

Акрамя таго, часцяком, асабліва ў буйных турнірах, так званых хай-ролерах, пакерыст гуляе на грошы інвестараў, якія ў выпадку выйгрышу атрымліваюць сваю долю.

Зноў такі, у выпадку выйгрышу з заваяваных прызавых трэба як мінімум адняць той самы ўступны ўзнос, дзякуючы якому гулец трапіў у лік удзельнікаў турніру.

Чытайце таксама:

Беларус выйграў на Кіпры турнір па покеры і разгарнуў сцяг Украіны

Памятаеце беларуса, які прайграў мільён даляраў у покер? Дык ён пасля гэтага выйграў сем мільёнаў!

Беларус выйграў 3 мільёны даляраў у покер

Клас
37
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
7