Гісторыя з рыссю скончылася добра. Але на гэтай дарозе штогод у выніку ДТЗ з жывёламі гінуць людзі і жывёлы. У асноўным гэта капытныя, але трапляюць пад колы нават асцярожныя ваўкі, піша партал «Дзікая прырода побач».

М6 — самая небяспечная ў Беларусі траса ў плане аварый, звязаных з дзікімі жывёламі. Дарога з практычна дазволенай хуткасцю 129 км/г на працягу 27 км ідзе праз Налібоцкую пушчу. Каб трапіць з адной часткі лесу ў другі, звярам трэба перайсці дарогу. Каб звяры не выходзілі на шашу, яе паабапал адгарадзілі ад лесу сеткай. Яна павінна накіроўваць звяроў у пераходы. Але некалькіх штучных пераходаў пад шашой і пад мастамі яўна недастаткова. Эфект атрымаўся адваротны! Пасля пабудовы трасы, плоту і пераходаў колькасць ДТЗ з дзікімі жывёламі ўзрасла прыкладна ўдвая.

Звер, калі натыкаецца на сетку, ідзе ўздоўж яе і звычайна находзіць разрыў там, дзе да трасы прымыкае другарадная дарога. Але насупраць, на другім баку трасы, няма такога ж разрыву, каб трапіць у лес! І звер забывае, адкуль прыйшоў, і пачынае бегаць туды-сюды, пакуль не трапіць пад колы аўто.

Хутчэй за ўсё, сітуацыю дапамаглі б выправіць спецыяльна зробленыя разрывы ў агароджы насупраць другарадных дарог з іншага боку. Тады звяры маглі б хутка перайсці трасу і не ствараць аварыйных сітуацый на шашы. Чаму не паспрабаваць рэалізаваць гэтую ідэю хаця б эксперыментальна?

Чытаць таксама:

Раніцай праз мост цераз Дняпро ў Магілёве прыгожа прабеглі тры ласі ВІДЭА

Павярталіся з выраю вялікія арляцы. Але не ва ўсіх гэтых рэдкіх у нас птушак усё добра

Пад Пінскам на дарогу выйшла незвычайная жывёліна

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0