Будаўнічыя работы плануецца пачаць ужо сёлета, а пакуль «Мінскпраект» распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю аб'екта.

Так як будынак з'ўляецца помнікам архітэктуры, яго вонкавы выгляд мяняць нельга, надбудовы і перабудовы таксама не дазволеныя. Аднак фасады трэба будзе прывесці ў парадак. Што менавіта будзе рабіцца падчас рэстаўрацыі, вызначаць праекціроўшчыкі разам з навуковым кіраўніком работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці пасля комплексных даследаванняў.

А вось унутры аб'ём работ чакаецца немалы.

— Згодна з тэхнічным заключэннем трэба будзе дэмантаваць усе ўнутраныя перагародкі і драўляныя перакрыцці і ўзвесці новыя канструкцыі, — распавядае галоўны архітэктар праекта Вераніка Урбан. — Фактычна некранутымі застануцца вонкавыя сцены і, магчыма, невялікія ўчасткі канструкцый з маналітнымі перакрыццямі. Абновіцца дах, ён будзе такога ж выгляду, як раней.

Урбан дзеліцца: зараз адна з самых праблемных задач — зрабіць новы ўваход у корпус, бо існуючая ўваходная зона, размешчаная на рагу праспекта і вул. Сурганава, належыць Дому друку. З галоўнага фасада доступ у будынак не забяспечыш — гэта прывядзе да змены аблічча будынка. З дваровага фасада таксама няма такой магчымасці.

— Прапануем зрабіць уваход з левага тарца каля праязной аркі, калі такі варыянт узгодніць Міністэрства культуры, — адзначыла архітэктар. — У гэтым выпадку арганізуем максімальна някідкі варыянт, са шкляным навесам і невялікім ганкам.

Заказчыкам на рэканструкцыю аб'екта вызначаны УКБ Савецкага раёна.

Чытаць таксама:

«Ветразь», «караблікі» і нават Зыбіцкая. Якія офісы прадаюцца ў Мінску

Зноў спрабуюць прадаць будынак «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску

На продаж у мінскай Грушаўцы выставілі вялікі катэдж — былое пасольства

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2