Са слоў Шаблінскай, на паліцах беларускіх крам ёсць дастойная таварная прапанова. Аднак маецца, напрыклад, праблема з ялавічынай — заяўкі сетак па гэтым відзе мяса задавальняюцца не заўсёды, выкананне ж па птушцы складае прыкладна 90%.

Выканаўчая дырэктарка таксама растлумачыла, што і гандаль, і вытворцы перажылі найцяжэйшы 2022 год. Санкцыі Шаблінская назвала «справай няпростай». Да таго ж з'явіліся і жорсткія цэнавыя правілы, якія трэба выконваць. У сетак рэнтабельнасць у мясным сектары цяпер адносна невысокая, магчымасць праводзіць акцыі паменшылася.

«Мы губляем у аб'ёмах продажаў», — адзначыла яна.

Шаблінская лічыць, што для вырашэння праблемы трэба дамаўляцца вытворцам і сеткам.

Яна таксама паведаміла, што ўсё папулярнейшымі сярод пакупнікоў становяцца ўпакоўкі з «нарэзкамі» гатовага мяса ці каўбасы. Айчынныя вытворцы асвоілі гэты від падачы прадукту, але ў многіх выпадках яшчэ трэба будзе папрацаваць з пакаваннем і дызайнам. Шаблінская адзначыла, што ў гэты момант не заўсёды ёсць сродкі, каб «прымаць рашэнні па прыгажосці» упакоўкі. Гэтую задачу нельга адкладваць — яе ўсё роўна давядзецца вырашаць у будучыні.

Розніца — амаль у два разы. Як у Мінску працуюць крамы з таварамі IKEA і якія там цэны

«Еўраопт» прадае тавары з IKEA. «Адкуль яны — наша ўнутраная інфармацыя»

Замест шведскай H&M у Мінск заедзе расійская Befree

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0