БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br352,13 (1 лютага па 30 красавіка 2023 г. — Br341,48).

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаныя наступныя памеры БПМ:

працаздольнае насельніцтва — Br389,53 (раней — Br377,14);

пенсіянеры — Br265,96 (раней — Br256, 70);

дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br224,26 (раней — Br217,39);

дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br308,56 (раней — Br300, 03);

дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br378,15 (раней — Br365, 76).

Паводле інфармацыі Мінпрацы і сацабароны, у сувязі са змяненнем БПМ з 1 мая 2023 г. аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ:

— памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;

— павышэнні да пенсій, якія прадугледжаныя для асобных катэгорый пенсіянераў;

— даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

— дапамога па доглядзе інвалідаў I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

— сацыяльныя пенсіі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1