Першапачаткова палітвязня асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў». Пасля яму дадалі яшчэ 1 год зняволення за «абразу Лукашэнкі».
Пакуль Абрамук адбываў пакаранне ў ПУАТ №9, ён сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі. У выніку на мужчыну склалі шмат рапартаў аб парушэнні рэжыму, з-за чаго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. З-за такіх рапартаў яму замянілі «хімію» на калонію.
У выніку 1 год 1 месяц і 16 дзён Абрамук дасядзеў у калоніі №1. Там ціск на вязня працягваўся, і вядома, што яго адпраўлялі ў ПКТ.
Чытайце таксама:
Пракурор папрасіў тры гады калоніі для стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага
Мужчыну затрымалі за сцяжкі Украіны і Беларусі ва ўласным аўто





