Аднаразовыя выплаты да 9 Мая сёлета атрымаюць у Беларусі каля 10 тысяч ветэранаў, былых вязняў канцлагераў, блакаднікаў і работнікаў тылу.

Выплаты будуць налічвацца па наступнай схеме:

  • 2000 рублёў — інвалідам і ўдзельнікам вайны, членам брыгад па размініраванні вызваленых тэрыторый у 1943-1945 гадах, а таксама асобам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях да 3 верасня 1945 года;

  • 1100 рублёў — узнагароджаным ордэнамі і медалямі работнікам тылу ў гады вайны, блакаднікам і некаторым іншым катэгорыям;

  • 850 рублёў — асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны (у тым ліку былым вязням канцлагераў і гета).

Да 4 мая з бюджэту на гэтыя мэты будзе накіравана прыкладна 10 мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

У Маскву на Дзень Перамогі збіраецца толькі адзін кіраўнік замежнай дзяржавы

У Латвіі забаранілі святкаванне 9 мая

Сталічныя ветэраны правялі конкурс на арыгінальную выпечку. Адзін торт насамрэч здзівіў

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0