Па іх ацэнках, са жніўня 2020-га да жніўня 2022-га на тэрыторыю ЕС пераехала 2 тысячы беларускіх кампаній. Калі лічыць разам з ІП, то гэта каля 4 тысяч.

80% з іх асела ў Польшчы, 10% — у Літве.

«Пасля жніўня 2020-га хваля эміграцыі беларускага бізнэсу была не самай вялікай. Значна большая хваля была ў 2022-м», — заўважае Сяргей Наўродскі, віцэ-прэзідэнт ABBA (Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой), прадстаўнік асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі. 

Калі казаць пра колькасць кампаній, то лідзіруе не IT. На першым месцы будзе аптова-рознічны гандаль. У многіх з іх ёсць беларускія даччыныя кампаніі. 

На другім месцы — сфера паслуг. Гэта касметычныя паслугі, аўтасэрвісы, розныя кансультацыі і падобныя рэчы.

Трэцяе месца — гэта вытворчасць. 

Але калі параўноўваць па колькасці створаных месцаў на кампанію, то тут найбольш будзе даваць ІТ-сектар, дзеліцца Наўродскі.

«ІТ-кампанія можа прынесці сотні месцаў, а часам і больш. Апошнія лічбы з Літвы — такія кампаніі стварылі каля 6000 працоўных месцаў. Прыкладна столькі ж працоўных месцаў мы ведаем у Польшчы», — расказаў Сяргей Наўродскі.

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
2