Некалькі разоў дзіцяці рабілі гастраскапію. Даследаванне штораз паказвала, што ў страўніку ў хлопчыка ежа, хоць той сцвярджаў, што нічога не еў. Толькі трэцяе дыягнастычнае даследаванне дазволіла з упэўненасцю казаць, што справа ў безаары — шчыльным скапленні часткова перавараных і неперавараных рэшткаў, піша «Народная Воля».

У выніку вырашылі зрабіць хірургічнае ўмяшанне. Безаар ламалі і даставалі па частках. Ён быў памерам з паўстраўніка.

«Найбольш распаўсюджаныя фітабезаары, яны складаюцца з неперавараных частак садавіны і агародніны, такіх як клятчатка, лупіны і насенне. Сустракаюцца і трыхабезаары — скапленне валасоў… У нашага пацыента гэта былі рэшткі ежы, на якія наліплі жуйкі і шалупінне ад семак, ніткі ад швэдраў. Што стала пускавым механізмам для з'яўлення безаара ў дзіцяці, сказаць складана, — разважае доктар-эндаскапіст Дзмітрый Крывецкі. — Часам дастаткова ўтварыцца нават невялікай «гарошыне» з часціцамі ежы або валасоў у страўніку, на якую будзе наліпаць тое, што трапляе ў гэты орган. Але ўсё ж такі не варта кідацца ў паніку і перажываць, калі неспадзявана праглынеш тую ж жуйку».

Безаар утвараецца нячаста. Сёлета гэта першы выпадак у Гродзенскай дзіцячай бальніцы.

У 2022-м іх было два. У дзяўчынак, старэйшых за 10 гадоў, у страўніках былі камякі з валасоў. Прычым кожнае іншароднае цела важыла больш за кілаграм.

Чытайце таксама:

Парадантоз спрычыняе і іншыя хваробы: нават паскарае дэменцыю

Усплёск ангін: як засцерагацца

Ураганы і глабальнае пацяпленне ўсё часцей прыводзяць да распаўсюджвання смяротных бактэрый. Што з гэтым рабіць?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?