У Кіеве нават была абвешчаная паветраная трывога. Але крыху пазней стала вядома, што гэта не звязана з баявымі дзеяннямі.

Крыху пазней з'явілася версія пра падзенне спадарожніка NASA. Але і гэта не пацвердзілася.

Нарэшце навукоўцы вывучылі ўсе матэрыялы: як фіксацыі з камер назіранняў і аматарскіх смартфонаў, так і даныя астранамічных станцый Славакіі і Венгрыі, якія таксама зафіксавалі падзенне баліда, піша Blizko.by.

Гэта было касмічнае цела дыяметрам каля паўметра і вагой у 200-300 кілаграм. Падаў метэарыт проста над Кіевам (там ён і «засвяціўся» ярчэй за ўсё). Ляцеў на вышыні каля 80 кіламетраў з хуткасцю 29 км/с, а на вышыні 38 кіламетраў над Зямлёй узарваўся. Доўжылася гэта касмічнае відовішча каля 5 секунд.

На Зямлю пасля выбуху амаль нічога не трапіла. Нябеснае цела разляцелася на дробныя аскепкі і пыл — занадта высокая была хуткасць падзення. На думку экспертаў балід мог падысці блізка да Зямлі яшчэ пару гадоў таму, затым зрабіць поўны абарот вакол нашай планеты і ўвайсці ў яе атмасферу толькі цяпер.

Чытайце таксама:

Загадкавая ўспышка ў небе над Гомелем і Кіевам: NASA заяўляе, што гэта не мог быць спадарожнік

У NASA паведамілі сапраўднае месца падзення няспраўнага спадарожніка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?