Расійскія войскі на Абуз-Лясноўскам палігоне. Фота: Мінабароны РФ

Расійскія войскі на Абуз-Лясноўскам палігоне. Фота: Мінабароны РФ

Паводле яго, расійскі кантынгент рэгіянальнай групоўкі войскаў у Беларусі налічвае каля 2,8 тысячы чалавек.

Агулам, па словах Наева, для «дзеянняў на паўночным напрамку супернік прыцягвае дзве групоўкі прыкрыцця дзяржаўнай мяжы, якія дыслакуюцца ў паўднёвай частцы Беларусі, а таксама ў Бранскай і Курскай абласцях Расіі, агульнай колькасцю каля 17 тысяч чалавек».

Сяргей Наеў таксама зазначыў, што летакі і верталёты Паветрана-касмічных сіл РФ «дыслакуюцца на беларускіх вайсковых аэрадромах».

Ён падкрэсліў, што сітуацыю ў гэтым раёне кантралююць украінскія сілы абароны, але Расія працягвае «сістэматычна біць па памежных раёнах Сумскай і Чарнігаўскай абласцей з артылерыі, вядзе паветраную выведку з мэтай нанясення агнявога паражэння абʼектаў крытычнай грамадзянскай інфраструктуры і выкрыцця ўкраінскай сістэмы СПА».

Наеў заявіў, што ўкраінцы працягваюць узмацняць Паўночную групоўку войскаў, рыхтаваць рэзервы. «Мы адсочваем сітуацыю, пераўзбройваемся на больш сучасныя замежныя ўзоры, удасканальваем пастаянныя ўмацаванні, павялічваем шчыльнасць мініравання тэрыторыі памежных палос, навучаем людзей», — сказаў ён.

У лютым 2023 года Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што ў Беларусі больш за 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў. «Я пастаянна… трымаю паўтара дзясятка тысяч расіян тут, я іх рыхтую… Больш за дзесяць тысяч чалавек… Перманентна», — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?