Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў у каментары журналістам заявіў, што Кіеў валодае ўсёй інфармацыяй аб мерах бяспекі, якія расійскія ўлады прымаюць у сувязі з 9 Мая, уключаючы меры бяспекі, маршруты і рассадку аховы галоўных ваенных злачынцаў РФ.

«Думаю, што шараговым расіянам, грамадзянскім, мірным жыхарам, якія не звязаныя з вайсковымі злачынцамі і агрэсіяй Расіі супраць Украіны, варта ўсе дні, як, уласна, і ўсе будучыя, пазбягаць прысутнасці і знаходжання побач з вайсковымі злачынцамі і побач з вайсковымі абʼектамі, якія могуць выкарыстоўвацца ў агрэсіі так званай Расійскай Федэрацыі супраць Украіны», — заявіў прадстаўнік выведкі.

Напярэдадні «Обозреватель» апублікаваў нібыта расійскую інструкцыю на выпадак паветранага нападзення 9 Мая.

Мяркуючы па дакументах, у парадзе ў Маскве прыме ўдзел больш за 40 расійскіх танкаў, сярод якіх дванаццаць Т-72, ​​дванаццаць Т-80, дванаццаць Т-90 і пяць «Армат», а таксама дзесяць гаўбіц, восем ракетных комплексаў «Іскандэр», восем ЗРК «С-400» і каля сотні розных БТРаў і баявых машын.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?