Ціханоўская адзначыла неабходнасць увядзення санкцый супраць суддзяў, пракурораў, прапагандыстаў і тых бізнэсоўцаў, якія «стаяць зараз за Лукашэнку і падтрымліваюць вайну».

Пры гэтым, паводле яе, нельга ізаляваць людзей, трэба працягваць выдаваць візы і прымаць у Германіі тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій.

Палітык папрасіла, каб Германія трымала Беларусь сярод сваіх прыярытэтаў, таму што «Беларусь — частка крызісу, але можа быць таксама і часткай яго вырашэння».

«Мяне вельмі натхняе рух за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Германія цвёрда стаіць на баку беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага руху», — цытуе Лінднэра прэс-служба яго ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?