У сераду, 26 красавіка, у Беларусі пачынаецца адпраўка навабранцаў на тэрміновую вайсковую службу, паведамляе Мінабароны. 

Маладыя людзі адправяцца ў злучэнні і вайсковыя часці, а таксама ва ўнутраныя войскі, органы пагранічнай службы і дзяржбяспекі.

Усяго на ўкамплектаванне беларускай арміі ў красавіку-маі плануецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек — гэта стандартная лічба для вясновага прызыву. Як чакаецца, медыцынскія камісіі пройдуць каля 40 тысяч хлопцаў ад 18 да 27 гадоў.

Прызыў праходзіць з 26 красавіка і працягнецца да 5 мая. Ваенная прысяга запланавана на 20 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?