Меліціна Станюта. Фота: інстаграм гімнасткі

Меліціна Станюта. Фота: інстаграм гімнасткі

Меліціна напісала ў інстаграме, што ўжо некалькі месяцаў спрабуе прабiцца праз бюракратычны французскi бар'ер, але пакуль не атрымала дазвол, каб там трэніраваць.

«Але ж грошы патрэбныя ў‎сім, ды жыццё тут каштуе ого-го (кава — 5 €, транспарт — 1.90 €). Дык вось я адправіла прыкладна 30 анкет у розныя мадэльныя агенцтвы ды кастынгi.

Я разумею, што я не маладая, не вельмi высокая (173 см) ды яшчэ параметр талii на 5 см болей (86-65-89), але ж я не тая, хто будзе сядзець нерухома ды скардзіцца», — падзялілася ў сацсетках гімнастка.

Станоўчых адказаў ад агенцтваў яна не атрымала, але падзякавала падпісантам за падтрымку.

Як напісаў адзін з каментатараў пад пастом, «калі нават такой прыгажуні кажуць, што нешта не так, то гэта знак, што з гэтым сусветам і неадэкватнымі стандартамі прыгажосці нешта вельмі не так».

Нядаўна спартоўка трапіла на вокладку моднага часопіса Selin у Нідэрландах.

Меліціна Станюта прапанавала іншую дату, каб адзначаць жаночы дзень 

Меліціна Станюта: Вельмі цяжка адной у чужых краінах, без паняцця, дзе спаць заўтра

Клас
66
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
14
Абуральна
5