Наста Кудасава і Святлана Дземідовіч запрашаюць на прэзентацыю сваёй кнігі ў Варшаве

Наста Кудасава і Святлана Дземідовіч запрашаюць на прэзентацыю сваёй кнігі ў Варшаве

«Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці. Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыццём. Гэта кніга цяпла і памяці, кніга дарогі і станаўлення. Застацца «побач» на гэтым шляху, значыць захаваць чуласць, не згубіць у полі зроку іншага чалавека, не адвярнуцца адно ад аднаго», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

Варта зазначыць, што «Побач» — першая кніга, выдадзеная нядаўна створаным беларускім імпрынтам Skarynycy.

У найбліжэйшых планах — «Тэстамент Рагвалода» Алеся Аркуша, «Стеклянная девочка» Ганны Златкоўскай, альбом выяў дываноў і тэкстаў Максіма Восіпава.

Сустрэча з аўтаркамі адбудзецца ў Варшаве 24 красавіка, а 18-й, па адрасе: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, sala kameralna.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0