Фота: Яндэкс-карты

Фота: Яндэкс-карты

Штраф у €12,2 млн, які выпісаў у лютым «Лідскаму піву» Камітэт дзяржкантролю, будзе выплачаны ў другім квартале 2023 года.

Пры гэтым у справаздачы паведамляецца, што «спецыяльная праверка» працягваецца. Згадана, што 29 сакавіка 2023 года Ленінскі суд Мінска адхіліў апеляцыю фінаў на рашэнне дзяржкантролю, і, хоць судовы працэс працягваецца, сума штрафу ўжо ўключана ў прамежкавую справаздачнасць за першы квартал.

«Штраф аказаў значны ўплыў на грашовы паток і «абцяжарыў аперацыйныя вынікі» холдынгу як у Беларусі, так і ў цэлым. У абодвух выпадках зафіксаваныя мінусы — €6,1 млн і €2,2 млн адпаведна.

У справаздачы ўдакладняецца, што беларуская «дачка» працуе «незалежна ад фінансавай падтрымкі мацярынскай кампаніі» і «штраф, накладзены на «Лідскае піва», будзе аплачаны з мясцовых актываў». Ён «значна скароціць грашовыя актывы», але «дзейнасць працягнецца».

У цэлым за кошт росту продажаў у першую чаргу піва (у фізічных велічынях — на 21,6% да першага квартала 2022 года) і росту цэн выручка «Лідскага піва» павялічылася на 49,6% — да €28,8 млн. Для параўнання: па ўсім холдынгу, які прадаў прадукцыі на €129,5 млн, прырост склаў 24,6%.

Чытайце таксама:

Дзяржкантроль выпісаў 12 мільёнаў даляраў штрафу «Лідскаму піву»

«Бегчы не дадуць». Прэтэнзіі вялікія, але ўсе менеджары на свабодзе. Як і для чаго кашмараць «Лідскае піва»? 

Клас
7
Панылы сорам
17
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
8