Як паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, 12 і 20 красавіка археолагамі Інстытута гісторыі былі праведзеныя інструментальныя абследаванні тэрыторыі селішча 1, якое ўваходзіць у археалагічны комплекс на рацэ Менцы (вёска Гарадзішча Мінскага раёна). Навукова-даследчыя работы праводзіліся пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела ІГ НАНБ Андрэя Вайцяховіча.
У выніку гэтых даследаванняў археолагі выявілі артэфакты X-XII стагоддзяў: вагавыя гіркі, пломбы, элементы паясной гарнітуры, жаночыя нагрудныя і галаўныя ўпрыгажэнні, фрагмент срэбранага дырхема, ключ ад унутранага замка і іншае.
На 2023 год у гэтым месцы запланаваныя маштабныя раскопкі з шырокім удзелам студэнтаў і валанцёраў.
Чытайце таксама:
На раскопкі на рацэ Менцы патрацяць паўмільёна рублёў
У красавіку археолагі пачнуць даследаванні гарадзішча на Менцы. Можна далучыцца да раскопак
Галоўчанка анансаваў маштабныя раскопкі на гарадзішчы «Менка»





