Па словах намесніка прэм'ер-міністра, раней раннюю капусту, бульбу, моркву і буракі ў Беларусь завозілі, а цяпер у фермерскіх гаспадарак Столінскага раёна ёсць магчымасць замясціць гэты прадукт айчынным.

Фермеры нібыта гатовыя рэалізаваць сёлета каля 20 тыс. тон агародніны. Цэны на беларускую прадукцыю будуць ніжэйшыя, чым на імпартную.

Намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Ніна Емяльянава адзначыла, што раннюю капусту гаспадаркі гатовыя паставіць у чэрвені, маладую бульбу — у ліпені:

«І, паводле запэўнення гандлёвых сетак, якія сёння прыехалі на сустрэчу з ужо падпісанымі дамовамі, з улікам інфармацыі, якую данеслі да іх фермерскія гаспадаркі, гандлёвыя сеткі спыняць імпарт гэтай прадукцыі».

Чытайце таксама:

Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе

Пад сеткамі са столінскай капустай расіянам нелегальна везлі грушы

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2