Такое рашэнне прапісана ў пастанове Савета Міністраў ад 17 красавіка 2023 года №257. Унесеныя ў спіс участкі зямлі ў розных беларускіх населеных пунктах і садовых таварыствах нельга будзе набыць у прыватныя рукі.
Прычына такога рашэння — у гэтых месцах разведаныя радовішчы карысных выкапняў. Таму ў межах гэтых заляганняў нельга будзе набыць зямлю. Такая норма ўтрымлівалася і ў Кодэксе аб зямлі, які дзейнічаў да 1 студзеня 2023 года.
Напрыклад, у Мінскім раёне ў дакумент трапілі пэўныя ўчасткі зямлі ў вёсцы Бараўляны (заходняя частка), Каралёў Стан, Слабодшчына, Юхнаўка (усходняя частка), Яфімава, Перасека, Дзергаі, Цэсіна, Мар'яліва (паўночная частка), Зацань і аграгарадку Міханавічы.
Ранейшая такая пастанова ад 14 студзеня 1995 года №11 з гэтага часу губляе сваю сілу, а даведацца межы ўчасткаў, якія нельга будзе купіць у Беларусі, можна ў мясцовых выканкамах і іншых профільных арганізацыях.
Поўны пералік населеных пунктаў і садовых таварыстваў, дзе забаранілі прадаваць участкі зямлі, можна знайсці тут, а пастанова набывае моц 20 красавіка 2023 года.
Чытайце таксама:
Нарцысы, ружа, барвенак — якія кветкі пасадзіць на могілках замест пластыкавых букетаў
«Найлепшы загарадны дом у Беларусі, прэміум-клас!» Якія дамы прадаюць на беразе Нарачы
Якую нерухомасць прадаюць на Браслаўскіх азёрах
Ад 10 да 270 тысяч даляраў. Дачы ў ваколіцах Мінска прадаюцца па цане кватэр





